Grupo Axé Capoeira (original) (raw)

Ашэ Капаэйра ў Мінску

Прыходзьце ў залу на праспект Машэрава, 11

ЗАПІСАЦЦА

Ашэ Капаэйра ў Мінску

Прыходзьце ў залу на праспект Машэрава, 11

ЗАПІСАЦЦА

Ашэ Капаэйра ў Мінску

Прыходзьце ў залу на праспект Машэрава, 11

ЗАПІСАЦЦА

Previous

Next

ШТО ТАКОЕ КАПАЭЙРА?

Капаэйра – гэта бразільскі нацыянальны сімвал і крыніца гонару для бразільцаў. Гэта мастацтва, якое ў цяперашні час практыкуецца ў больш за 100 краінах на ўсіх кантынентах. А ў самой Бразіліі капаэйра прымяняецца як каштоўны інструмент у адукацыі і выкарыстоўваецца ў большасці школ, універсітэтаў і сацыяльных праектаў краіны. У 2014 годзе ўключана ў спіс Нематэрыяльнай культурнай спадчыны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

КАПАЭЙРА – баявое мастацтва, якое атрымала развіццё ў Бразіліі на аснове прывезенай афрыканскай культуры. Адмысловы сплаў афрыканскіх і ўсходніх традыцый дазволіў уключыць у рамкі гэтага баявога мастацтва тое, што не пад сілу астатнім: ударныя тэхнікі, элементы музыкі, танца, акрабатыкі і гульні.

Гульня – вось, чым менавіта з’яўляецца Капаэйра, захоўваючы пры гэтым усю сур’ёзнасць баявога мастацтва. У коле сапернікі спаборнічаюць не ў колькасці нанесеных удараў, не спрабуюць накаўтаваць адзін аднаго, а імкнуцца перайграць апанента, дэманструючы прыгожую, хупавую тэхніку, выкарыстоўваючы спрыт, хітрасць і кемлівасць. У Беларусі капаэйра развіваецца з 2003. Наша група з’яўляецца філіялам міжнароднай школы капаэйры Grupo Axé Capoeira пачынаючы з 2006 года.

Мабільная прылада

ШТО ДАЕ КАПАЭЙРА?

Трэніроўка ўсіх груп мышц

Пастаноўка ўдарнай тэхнікі

Засваенне акрабатычных элементаў

Навыкі гульні на інструментах

Запісвайся на занятак!

ГАЛЕРЭЯ

АДКРЫТЫ НАБОР У НОВЫЯ ГРУПЫ ПА КАПАЭЙРЕ

Узрост ад 14 гадоў

Набор у дарослую групу ідзе ад 14 да 100 гадоў. Дзеці і падлеткі займаюцца ў асобных групах.

Лімітаваная колькасць

У групах займаецца не больш за 14-16 вучняў. Таксама ёсць магчымасць персанальных заняткаў.

Зручнае месцазнаходжанне

Наша зала знаходзяцца ў 10 хвілінах хады ад метро. На тэрыторыі ёсць паркоўка, асобныя раздзявалкі.

Закажы зваротны званок!

РАСКЛАД

ПАНЯДЗЕЛАК

Дзіцячая група (8-12 гадоў) 18.30-19.30
Дарослая група 19.30-21.00

СЕРАДА

Дзіцячая група (5-7 гадоў) 18.30-19.30
Дарослая група 19.30-21.00

ПЯТНIЦА

Сумесная дзіцячая трэніроўка 18.30-19.30
Дарослая група 19.30-21.00

Артыкулы

Дзень Капаэрыста – 3 жніўня

Дзень Капаэрыста 3 жніўня зацверджаны ўрадам штата Сан-Паўлу ў 1985 годзе – закон № 4.649 (https://www.al.sp.gov.br/norma/27494). Пасля адмены рабства ў 19 стагоддзі беспрацоўныя афратворцы сталі

Чытаць увесь артыкул »

Пачатак капаэйры

Вы ніколі не задумваліся, як вялікія майстры мінулага і сучаснасці пачыналі свой шлях у капайэры? Вось шэсць іх гісторый. Mestre Barrão: Я пачаў займацца капаэйрай

Чытаць увесь артыкул »

Этыка ў капаэйры

Капаэрыст, як мы ведаем, лічыўся маргіналам, бо калісьці капаэйра была забаронена Крымінальным Кодэксам Рэспублікі. Звычайная роду на вуліцы магла прывесці яе ўдзельнікаў да шасці месяцаў

Чытаць увесь артыкул »

«Сапраўдная» капаэйра

Капаэйра – вельмі старажытная традыцыя. Многіх сёння цікавіць пытанне, ці не страціла яна сваю аўтэнтычнасць, ці не трансфармавалася на працягу стагоддзяў. Вось што з гэтай

Чытаць увесь артыкул »

Ôlelê maculelê

Паходжанне Паходжанне Макуляі да гэтага часу не высветлена. Многія сцвярджаюць, што яго карані афрыканскія, але ў той жа час этнічная прыналежнасць мастацтва не была высветлена,

Чытаць увесь артыкул »

Капаэйра ў 1906 г.

Вытрымкі з артыкула, напісанага Lima Campos у 1906 году (з рассылкі «Bahia-Capoeira» №1 ) Душа капаэрыста – гэта яго погляд: востры, спрытны, засяроджаны і ўважлівы

Чытаць увесь артыкул »

Набор у новы гурт! Капаэйра – гэта афра-бразільскае баявое мастацтва, якое імкліва набірае папулярнасць ва ўсім свеце. Сучасная тэхніка, якая ўключае працу рукамі і барацьбу ў партэры, шпаркасць гульні, выразнасць рухаў, удараў і акрабатыкі – гэта ўсё Grupo Axe Capoeira (местры Бахау)

Па ўсіх пытаннях вы можаце звярнуцца: