Спіс прагледжаных фільмаў (original) (raw)
У першым сезоне мы ўжо праглядзелі (і адпаведна можам даць ахвочым на DVD-носьбіце):
Сэт #1: Чырвоны тэрор.
- "Баадэр" (2008). Фільм пра нямецкі гурт левых тэрарыстаў-рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі на тэрыторыі ФРГ пасля Другой сусветнай вайны, - Фракцыю Чырвонай Арміі.
- "Расціслаў Лапіцкі" (2007). Дакументальны фільм пра беларускага хлопца, які арганізаваў у 1940-ых гг. антыбальшавіцкі моладзевы рух на Мядзельшчыне.
Сэт #2: Класіка прапаганды: Трэці Райх і сучаснасць.
- "Чацвёртая сусветная вайна" (2003). Фільм, створаны медыяактывістамі сусветнай сеткі Indymedia. Гісторыі антысістэмнага змагання ў выдатнай прапагандысцкай абгортцы.
- "Перамога волі / Der Sieg des Glaubens" (1933). Першая спроба стварэння нацысцкага прапагандысцкага фільму ад выбітнай рэжысёркі Лені Рыфеншталь. У фільме выяўленыя кадры здымкаў з першага "Пераможнага" з'езду НСДАП пасля перамогі на выбарах у Нямеччыне. Стужка да пачатку XXI ст. не была вядомая для публікі.
+ бонус: фільм-інтэрв'ю з рэжысёркай.
Сэт #3. Страчаныя народы свету.
- "Иди и смотри" (1985). Беларускі фільм познесавецкіх часоў пра трагедыю вясковага хлопца на фоне трагічнай Другой сусветнай вайны. Псіхадэлічныя карціны, хорар-стыль, напятыя пачуцці.
- "Кроў і попел Дражна" (2008). Рэпартаж пра трагедыю ў беларускай вёсцы Дражна, калі савецкія партызаны бязвінна спалілі ўсю беларускую вёску дзеля "отчётности". Трагедыя стала вядомай толькі ў XXI ст.
Сэт #4. Альтэрнатыўны праект: мир, земля, изобилие.
- "Дух времени: Приложение" (2008). Працяг вядомай стужкі "Дух времени", у якім аўтары прапаноўваюць альтэрнатыўны праект арганізацыі людскога жыцця на Зямлі. Гэты праект - рэалізацыя ідэй руху Zeitgeist.
- "1984" (1984). Англійская экранізацыя Оруэлаўскага твора, створаная ў часы Халоднай вайны.
Сэт #5. Чужы, свой, чужы.
- "Маніфест Жылуновіча" (2008). Фільм, створаны каналам ОНТ, аўтары якога апавядаюць пра час утварэння БССР і культывуюць міф пра беларускіх і антыбеларускіх бальшавікоў. Спрошчаная карціна гісторыі. "Не ўсе бальшавікі аднолькава карысныя".
- "Слуцкі збройны чын" (2008). Фільм, створаны каналам Белсат, аўтары якога апавядаюць пра антыбальшавіцкае паўстанне, якое ў беларускай гістарыяграфіі назвалі "Слуцкім збройным чынам", на фоне цяперашніх рэалій (?). Яшчэ больш спрошчаная карціна гісторыі. "БНР - добрыя, бальшавікі - кепскія".
Спіс будзе дапаўняцца.