Галоўная старонка (original) (raw)
Навіны
2025-02-13 22:12 У Вільні стартуе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» У Вільні з 13 па 16 лютага пройдзе міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». На яго з’едуцца музыкі, выдаўцы, распаўсюднікі кніг, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. Сярод іншых у фестывалі прымуць удзел пісьменнік...
2025-02-12 22:45 Выйшла анталёгія літоўскай паэзіі Анталёгію “Горад на гары” выдала ў Беластоку Выдавецкае агенцтва «Экапрэс» у выдавецкай кааперацыі з Фондам Kamunikat.org. Сам праект задуманы і рэалізаваны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменьнікаў.Анталогія літоўскай паэзіі ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі...
2025-02-12 22:15 Выйшаў 44-ты выпуск альманаху „Запісы БІНіМ” Надзвычай важнай у гэтым выпуску зьяўляецца публікацыя ўпершыню ўспамінаў Людмілы (Мікі) Канчэўскай — жонкі беларускага філёзафа Ігната Канчэўскага. Пераклад на беларускую мову з выдатнымі камэнтарамі падрыхтавалі Сьвятлана Курс, Марыя Мартысевіч і Тамара Юсьціцкая.У гэтым выпуску мы вырашылі таксама...
2025-02-12 17:36 “Вершалінскі рай” Аляксея Карпюка цяпер дасяжны ў аўдыёфармаце Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках аповесць Аляксея Карпюка “Вершалінскі рай”. Агучыў кнігу паэт і музыка Віктар Сямашка, за музычнае суправаджэнне адказваў Аляксандр Ясінскі.Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы...
2025-02-12 09:29 „Камедыя Юдзіфі” - Камунікат выдаў зборнік п’есаў Сяргея Кавалёва У кнігу выдатнага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва ўвайшлі яго новыя п’есы, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты...
2025-02-10 17:14 Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Караткевіча Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”.З анатацыі:У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх...
2025-02-10 16:53 Толькі кожны пяты беларускі чытач знаёміцца з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў: Інстытут сацыялогіі вывучаў чытацкія перавагі беларусаў Інстытут сацыялогіі НАН правёў тэлефоннае апытанне наконт чытацкіх пераваг жыхароў Беларусі. Высветлілася, што амаль кожны пяты жыхар краіны — 18,9% — адносіць сябе да катэгорыі чытачоў, піша reform.news са спасылкай на Інстытут сацыялогіі НАН.Далей апытанне праходзіла сярод гэтай групы людзей.Кожны...
Радыё Свабода
Лукашук Аляксандар
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога... Болей »
52zł
Анталёгія літоўскай паэзіі
Чарнякевіч Ціхан - укладаньне і прадмова
Анталогія “Горад на гары” ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга змяшчае паэтычныя творы, якія з’яўляюцца актуальнымі для разумення літаратурнай сітуацыі ў Літве апошніх двух... Болей »
60zł
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »
50zł
Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства
Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі... Болей »
30zł
П’есы
Кавалёў Сяргей
У кнігу ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры... Болей »
50zł
Успаміны
Геніюш Ларыса
Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »
50zł
Без цэнзуры!
Быкаў Васіль
Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі... Болей »
30zł
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным... Болей »
40zł
Раман
Някляеў Уладзімір
«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў.... Болей »
40zł
У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а... Болей »
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska