Галоўная старонка (original) (raw)

Навіны

У Вільні стартуе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» 2025-02-13 22:12 У Вільні стартуе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» У Вільні з 13 па 16 лютага пройдзе міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». На яго з’едуцца музыкі, выдаўцы, распаўсюднікі кніг, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. Сярод іншых у фестывалі прымуць удзел пісьменнік... Выйшла анталёгія літоўскай паэзіі 2025-02-12 22:45 Выйшла анталёгія літоўскай паэзіі Анталёгію “Горад на гары” выдала ў Беластоку Выдавецкае агенцтва «Экапрэс» у выдавецкай кааперацыі з Фондам Kamunikat.org. Сам праект задуманы і рэалізаваны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменьнікаў.Анталогія літоўскай паэзіі ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі... Выйшаў 44-ты выпуск альманаху „Запісы БІНіМ” 2025-02-12 22:15 Выйшаў 44-ты выпуск альманаху „Запісы БІНіМ” Надзвычай важнай у гэтым выпуску зьяўляецца публікацыя ўпершыню ўспамінаў Людмілы (Мікі) Канчэўскай — жонкі беларускага філёзафа Ігната Канчэўскага. Пераклад на беларускую мову з выдатнымі камэнтарамі падрыхтавалі Сьвятлана Курс, Марыя Мартысевіч і Тамара Юсьціцкая.У гэтым выпуску мы вырашылі таксама... “Вершалінскі рай” Аляксея Карпюка цяпер дасяжны ў аўдыёфармаце 2025-02-12 17:36 “Вершалінскі рай” Аляксея Карпюка цяпер дасяжны ў аўдыёфармаце Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках аповесць Аляксея Карпюка “Вершалінскі рай”. Агучыў кнігу паэт і музыка Віктар Сямашка, за музычнае суправаджэнне адказваў Аляксандр Ясінскі.Маленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы... „Камедыя Юдзіфі” - Камунікат выдаў зборнік п’есаў Сяргея Кавалёва 2025-02-12 09:29 „Камедыя Юдзіфі” - Камунікат выдаў зборнік п’есаў Сяргея Кавалёва У кнігу выдатнага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва ўвайшлі яго новыя п’есы, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты... Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Караткевіча 2025-02-10 17:14 Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Караткевіча Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву “Наш сусед Караткевіч”.З анатацыі:У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх... Толькі кожны пяты беларускі чытач знаёміцца з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў: Інстытут сацыялогіі вывучаў чытацкія перавагі беларусаў 2025-02-10 16:53 Толькі кожны пяты беларускі чытач знаёміцца з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў: Інстытут сацыялогіі вывучаў чытацкія перавагі беларусаў Інстытут сацыялогіі НАН правёў тэлефоннае апытанне наконт чытацкіх пераваг жыхароў Беларусі. Высветлілася, што амаль кожны пяты жыхар краіны — 18,9% — адносіць сябе да катэгорыі чытачоў, піша reform.news са спасылкай на Інстытут сацыялогіі НАН.Далей апытанне праходзіла сярод гэтай групы людзей.Кожны...

Болей »

Там, дзе няма цемнаты

pdf

pdf

Там, дзе няма цемнаты

Радыё Свабода
Лукашук Аляксандар

Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Ад аўтара. Дзеля бясьпекі ў тэксьце не называюцца імёны маіх цяперашніх калег, безь якіх не было б ні гэтакай кнігі, ні такога... Болей »

Горад на гары 52zł

Горад на гары

Анталёгія літоўскай паэзіі
Чарнякевіч Ціхан - укладаньне і прадмова

Анталогія “Горад на гары” ўключыла ў сябе 29 галасоў найноўшай літоўскай паэзіі, перакладзеных беларускімі калегамі. Каардынатарам праекта выступіў Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Кніга змяшчае паэтычныя творы, якія з’яўляюцца актуальнымі для разумення літаратурнай сітуацыі ў Літве апошніх двух... Болей »

Запісы 44 60zł

Запісы 44

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства 50zł

Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Кпяства

Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі... Болей »

Камедыя Юдзіфі 30zł

Камедыя Юдзіфі

П’есы
Кавалёў Сяргей

У кнігу ўвайшлі новыя п’есы Сяргея Кавалёва, напісаныя ў розных жанрах: гістарычная драма, філасофская камедыя, містычны дэтэктыў, гарадское фэнтэзі, казка-прыпавесць. Верны свайму герменеўтычнаму метаду, драматург плённа выкарыстоўвае ў сваіх п’есах матывы і сюжэты беларускай і сусветнай літаратуры... Болей »

Птушкі без гнёздаў 50zł

Птушкі без гнёздаў

Успаміны
Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчыры аповед нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай... Болей »

Мёртвым не баліць. Ліквідацыя 50zł

Мёртвым не баліць. Ліквідацыя

Без цэнзуры!
Быкаў Васіль

Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі... Болей »

Сцэнарыст 30zł

Сцэнарыст

Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным... Болей »

Гэй Бэн Гіном 40zł

Гэй Бэн Гіном

Раман
Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў.... Болей »

Люблю Беларусь 40zł

Люблю Беларусь

У першым выданьні кнігі «Люблю Беларусь» Аўтар выказваў шчырую падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы кнігі: людзям, чые парады, кансультацыі й заўвагі былі каштоўным удакладненьнем да «Нацыянальнай ідэі»; маладафронтаўцам, якія набіралі й макетавалі тэкст; сябрам, якія спраўджвалі інфармацыю; бацькам; а... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка

Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк

Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska