Галоўная старонка (original) (raw)
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаем у Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
Артыкул дня
Ураўненні Максвела — сістэма ўраўненняў у дыферэнцыяльнай або інтэгральнай форме, якія апісваюць электрамагнітнае поле і яго сувязь з электрычнымі зарадамі і токамі ў вакууме і суцэльных асяроддзях. Разам з выразам для сілы Лорэнца, што задае меру ўздзеяння электрамагнітнага поля на зараджаныя часціцы, ураўненні Максвела ўтвараюць поўную сістэму ўраўненняў класічнай электрадынамікі, якую часам называюць ураўненнямі Максвела — Лорэнца. Ураўненні, сфармуляваныя Джэймсам Клеркам Максвелам на аснове назапашаных к сярэдзіне XIX стагоддзя эксперыментальных вынікаў, адыгралі ключавую ролю ў развіцці ўяўленняў тэарэтычнай фізікі і аказалі моцны, у некаторых выпадках вырашальны, уплыў не толькі на ўсе вобласці фізікі, непасрэдна звязаныя з электрамагнетызмам, але і на многія пазнейшыя фундаментальныя тэорыі, прадмет якіх не зводзіўся да электрамагнетызму (адным з самых яскравых прыкладаў тут можа служыць спецыяльная тэорыя адноснасці). далей…
Ці ведаеце вы, што…
- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- 67-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі «Грэмі» адбылася ў ЗША. (2 лютага)
- Авіяцыйная катастрофа здарылася над Вашынгтонам. (29 студзеня)
- Прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд абвешчаны Ахмед Хусейн аш-Шараа. (29 студзеня)
- Групоўка «Рух 23 сакавіка» і руандыйскія войскі захапілі Гому ў ДР Конга. (27 студзеня)
Вікістужка
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.