Анджэла Садана (original) (raw)
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яго Эксцэленцыя кардынал Анджэла Садана (італ.: Angelo Sodano; 23 лістапада 1927, Асці, П’емонт, каралеўства Італія — 27 мая 2022) — дэкан Калегіі кардыналаў Рымска-Каталіцкай Царквы (2005—2019). Кардынал-дзяржаўны сакратар Святога Прастола і Ватыкана з 29 чэрвеня 1991 па 15 верасня 2006 г. Кардынал-святар з тытулам царквы Санта-Марыя-Нуова з 28 чэрвеня 1991 года. Першапачаткова прызначаны Папам Рымскім Янам Паўлам II і затым паўторна прызначаны Папам Рымскім Бенедыктам XVI. Стаў в.а. дзяржаўнага сакратара 1 снежня 1990 г. і поўным Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці, як толькі ён быў названы кардыналам на кансісторыі 28 чэрвеня 1991. Кардынал Садана — першы чалавек з 1828 года, які адначасова займаў пасады дэкана Калегіі кардыналаў і Дзяржаўнага Сакратара Святога Прастола.
22 чэрвеня 2006 года было абвешчана, што Папа, у адпаведнасці з канонам 354 Кодэкса кананічнага права, прыняў адстаўку кардынала Анджэла Садана, патрабуючы ад яго, тым не менш, застацца пры выкананні службовых абавязкаў да 15 верасня 2006 г з усімі паўнамоцтвамі, уласцівымі гэтай пасадзе. У той жа самы дзень Папа прызначыў кардынала Тарчызіа Бертонэ, архібіскупа Генуі, новым Дзяржаўным Сакратаром Ватыкана. Яго Святасць даў аўдыенцыю старэйшым і службовым асобам Дзяржаўнага Сакратарыята ў Швейцарскай Зале палаца ў Кастэль-Гандольфа, каб аддаць публічную падзяку кардыналу Анджэла Садана і яго працягламу і велікадушнаму служэнню Святому Прастолу.
Зноскі
- ↑ Angelo Sodano // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
- ↑ а б https://www.lavozdegalicia.es/noticia/sociedad/2022/05/28/muere-covid-cardenal-angelo-sodanosecretario-estado-vaticano-1991-2006/00031653728589130834786.htm