Вялікая Кітайская сцяна (original) (raw)
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая Кітайская сцяна* | |
---|---|
The Great Wall** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Кітайская сцяна сёння | |
Краіна | Кітай |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iii, iv, vi |
Спасылка | 438 |
Рэгіён*** | Азія і Ціхі акіян |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1987 (11-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»** Назва ў афіцыйным англ. спісе*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Вялікая Кітайская сцяна (кіт. трад. 長城, спр. 长城, піньінь Chángchéng, літаральна: «Доўгая сцяна») — найбуйнейшы помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаі на працягу 6350 км.
Будаўніцтва першай сцяны пачалося ў III стагоддзі да н.э. у час кіравання імператара Цынь Шыхуан-дзі (дынастыя Цынь), у перыяд «Ваюючых дзяржаў» (475—221 гг. да н.э.) для абароны дзяржавы ад набегаў качавога народа хуну (укр.) (бел.. У будаўніцтве ўдзельнічала пятая частка тагачаснага насельніцтва краіны, г.зн. каля мільёна чалавек.
Сцяна павінна была служыць крайняй паўночнай лініяй магчымай экспансіі саміх кітайцаў, яна павінна была засцерагаць падданых «Сярэдняй імперыі» ад пераходу да паўкачавога вобразу жыцця, ад зліцця з варварамі. Сцяна павінна была выразна зафіксаваць межы кітайскай цывілізацыі, спрыяць кансалідацыі адзінай імперыі, толькі што складзенай з шэрага заваяваных царстваў.
У перыяд кіравання дынастыі Хань (206 г. да н.э. — 220 н.э.) Сцяна была пашырана на захад да Дуньхуана. Таксама была збудавана лінія вартавых веж, якая зыходзіла ўглыб пустыні, для абароны гандлёвых караванаў ад набегаў качэўнікаў. Тыя ўчасткі Вялікай Сцяны, якія захаваліся да нашага часу, былі пабудаваныя ў асноўным пры дынастыі Мін (1368—1644). У гэту эпоху асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі былі цэгла і каменныя блокі, якія рабілі канструкцыю больш надзейнай. За час кіравання Мін Сцяна працягнулася з усходу на захад ад заставы Шаньхайгуань на беразе Бахайскага заліва Жоўтага мора да заставы Юйменьгуань на стыку сучасных правінцый Ганьсу і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.
Карта сцяны.
- Насуперак распаўсюджанаму памылковаму меркаванню, з космасу Сцяна не бачная няўзброеным вокам, хоць на спадарожнікавых фатаграфіях, яе, зразумела, відаць (прыклад).
- Штогод праводзіцца папулярны лёгкаатлетычны марафон «Вялікая Сцяна» (The Great Wall Marathon), у якім частку дыстанцыі спартсмены пераадольваюць па грэбні Сцяны.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Кітайская сцяна
- Новыя 7 цудаў свету. Вялікая кітайская сцяна