Новая царква (Гаага) (original) (raw)
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць | |
---|---|
Новая царква | |
нідэрл.: Nieuwe Kerk | |
52°04′35″ пн. ш. 4°18′56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Нідэрланды |
Горад | Гаага |
Канфесія | пратэстанцтва |
Архітэктурны стыль | рэнесанс, класіцызм |
Архітэктар | Барталамеус ван Басен |
Дата заснавання | XVI стагоддзе |
Будаўніцтва | 1649—1656 гады |
Статус | Нацыянальны помнік, шыфр 17998шыфр 17998 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новая царква (нідэрл.: Nieuwe Kerk) — храм у цэнтры Гаагі, размешчаны прыкладна за 400 м на паўднёвы ўсход ад Біненхофа на былым канале Спёй (гал.) (бел. (цяпер аднайменная вуліца).
Барталамеус ван Басен. Новая царква. 1650
Новая царква была пабудавана ў 1649—1656 гадах па праеце архітэктара Барталамеуса ван Басена (гал.) (бел., пасля таго, як Вялікай царквы Святога Якава стала малой для горада.
У канцы 1960-х гг., калі колькасць вернікаў значна скарацілася, царква была старанна адрэстаўравана, і стала прасторай для правядзення самых розных мерапрыемстваў: канцэртаў, выставак, прыёмаў, аўкцыёнаў.
План царквы
Царква з'яўляецца класічным прыкладам ранняй пратэстанцкай царкоўнай архітэктуры ў Нідэрландах. У плане яна ўяўляе сабой спалучэнне дзвюх васьмігранных частак, аб'яднаных меншым цэнтральным аб'ёмам, дзе знаходзіцца кафедра. Унікальнасць царквы ў яе цяжкім дубовым даху, якая пакрывае ўсю плошчу царквы, якая абыходзіцца без падтрымкі дадатковымі бэлькамі перакрыццяў і апорных калон. Акрамя гэтага, на ёй пастаўлена вежка. У цэлым канструкцыя выканана ў стылі позняга рэнесансу.
Магіла Спінозы
Інтэр'ер царквы
У царкве знаходзіцца арган, усталяваны ў 1702 годзе. Нягледзячы на рэстаўрацыі, большасць з яго труб з'яўляюцца арыгінальнымі. Дзякуючы адной з удалых рэстаўрацый 1867 года інструмент можа выкарыстоўвацца для выканання музыкі рамантычнага перыяду. Тут таксама захавалася некалькі магіл і мемарыяльных дошак, якія адносяцца да 18 стагоддзя, а ў царкоўным садзе знаходзіцца магіла Спінозы.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новая царква (Гаага)
- Новая церковь (Nieuwe Kerk)