Чарлз Хард Таўнс (original) (raw)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

(Пасля перасылкі з Чарльз Хард Таўнс)

Чарлз Хард Таўнс
англ.: Charles H. Townes
Дата нараджэння 28 ліпеня 1915(1915-07-28)[1][2][…]
Месца нараджэння Грынвіл, Грынвіл[d], Паўднёвая Караліна, ЗША
Дата смерці 27 студзеня 2015(2015-01-27)[1][2][…] (99 гадоў)
Месца смерці Окленд, акруга Аламіда, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства ЗША
Бацька Henry Keith Townes, Sr.[d][3]
Жонка Frances Brow[d]
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, вынаходнік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы Каліфарнійскі ўніверсітэт у БеркліМічыганскі ўніверсітэтМасачусецкі тэхналагічны інстытут
Альма-матар Каліфарнійскі тэхналагічны інстытутУніверсітэт ДзьюкаУніверсітэт Фурмана[d]Greenville High School[d]
Навуковы кіраўнік Уільям Сміт[d]
Член у Лонданскае каралеўскае таварыстваНацыянальная акадэмія навук ЗШААмерыканская акадэмія мастацтваў і навукПапская акадэмія навук[4]Расійская акадэмія навукНацыянальная інжынерная акадэмія ЗШАІндыйская нацыянальная акадэмія навук[d]Амерыканскае філасофскае таварыства[5]Амерыканскае астранамічнае таварыства[5]Амерыканскае фізічнае таварыства[5]Еўрапейская акадэмія[d][6]JASON[d][7]
Узнагароды грант Гугенхайма (1955) Міжнародны залаты медаль Нільса Бора[d] (1979) Нобелеўская прэмія па фізіцы медаль Фрэдэрыка Айвса[d] (1996) медаль Сцюарта Балантайна[d] (1962) Тэмплтанаўская прэмія[d] (2005) Залаты медаль SPIE[d] (2010) IEEE David Sarnoff Award[d] (1961) Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава (2000) прызавая лекцыя Петры[d] (1985) Медаль пашаны IEEE[d] (1967) медаль Вільгельма Экснера[d] (1970) прэмія Генры Норыса Расела[d] (1998) Нацыянальны навуковы медаль ЗША медаль Карла Шварцшыльда[d] (2002) прэмія Румфарда[d] (1961) Нацыянальная Зала славы вынаходнікаў[d] (1976) Прэмія Морыса Лібмана[d] (1959) прэмія Джона Карты[d] (1961) Young Medal and Prize[d] (1963) медаль Мендэля[d] (1999) прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1959) член Амерыканскага фізічнага таварыства[d] Earle K. Plyler Prize for Molecular Spectroscopy[d] (1977) прэмія Камстока[d] (1958) член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1976) прэмія за навуковую публіцыстыку[d] лекцыя Карла Янскага[d] (1971) Remsen Award[d] (1972) C.E.K. Mees Medal[d] (1968) медаль Джона Скота[d] (1963) Q126416244? (16 чэрвеня 1992)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Хард Таўнс[8] (англ.: Charles Hard Townes; нар. 28 ліпеня 1915, Грынвіл, Паўднёвая Караліна) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1956), замежны член РАН (1994). Хрысціянін баптысцкага веравызнання.

Таўнс нарадзіўся ў Грынвіле, там жа вучыўся, у 1935 годзе скончыў Фурманскі ўніверсітэт, у 1939 годзе — Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. У 1939—1948 гадах ён працаваў у фірме «Бэл тэлефон», у 1948—1961 гадах — у Калумбійскім універсітэце (з 1950 года на пасадзе прафесара). У 1961—1966 гадах Таўнс з’яўляўся прафесарам і прэзідэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, з 1967 года ўзначальвае фізічны аддзел Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1967 годзе ён быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.

Асноўныя навуковыя працы па мікрахвалевай спектраскапіі, квантавай электроніцы, радыёастраноміі, інфрачырвонай астраноміі, астрафізіцы, радыёлакацыі, нелінейнай оптыцы. Распрацаваў прынцыпы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітнага выпраменьвання ў квантавых сістэмах (1951, незалежна ад М. Г. Басава і А. М. Прохарава). Стварыў першы мазер (1953). Прапанаваў прынцып лазера (1958, разам з А. Л. Шаўлавым). Разам з іншымі вучонымі прадказаў эфект самафакусіроўкі светлавога пучка (1964, незалежна ад Г. А. Аскар’яна). Выкарыстаў метады квантавай электронікі і нелінейнай оптыкі ў астрафізіцы і разам з іншымі вучонымі ў 1969 годзе адкрыў мазерны эфект у космасе.

  1. а б Charles H. Townes // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Charles Hard Townes // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Geni.com — 2006.
  4. www.pas.va
  5. а б в NNDB — 2002.
  6. www.ae-info.org
  7. Finkbeiner A. K. Unwelcome advice? // Science / H. ThorpNorthern America: AAAS, 2019. — Vol. 364, Iss. 6447. — P. 1222–1225. — ISSN 0036-8075; 1095-9203doi:10.1126/SCIENCE.364.6447.1222
  8. БелЭн 2002.