Коміксы, Манга & Co.: новая нямецкая культура коміксаў (original) (raw)

Выстава коміксаў з працамі 13 мастакоў

Адкрыццё выставы 05.04.2011 а 18.00
Інстытут імя Гётэ ў Мінску, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх
Уваход вольны
+375 17 2377119
info@minsk.goethe.org
У перасоўнай выставе, канцэпцыя якой была распрацавана Інстытутам імя Гётэ і Маціасам Шнайдэрам, прадстаўлены два пакаленні нямецкіх мастакоў-стваральнікаў коміксаў. Авангард культуры коміксаў, які паспрыяў узнікненню нямецкай самабытнай традыцыі комікса будзе прадстаўлены побач з працамі маладых мастакоў.

Амаль немагчыма акрэсліць працы трынаццаці мастакоў, якія прадстаўлены на выставе, адным агульным стылістычным паняццем – так розняцца іх тэхніка выканання, формы апавядання і публікацыі. Малюнкі аўтабіяграфічных альбо сюррэалістычных, гістарычных альбо фантастычных апавяданняў, рэпартажы ў форме коміксаў і коміксы паводле літаратурных твораў паўстаюць з дапамогай камп’ютара альбо паводле тэхнікі мецатынта, пры выкарыстанні алоўка, тушы альбо вуглю для малявання.

Агульная рыса, якая ўласцівая ўсім мастакам, – гэта інтарэс да адкрыцця магчымасцяў комікса як віду мастацтва, які дазваляе дыстанцыянавацца ад фармальных патрабаванняў і вузкіх рамак, каб інтэнсіўна адкрыцца для графікі, жывапісу і ілюстрацыі.