Спадчына Беларусі (original) (raw)

[ Tags | 1-Беларусь, 2-будынак, 3-жыллёвы, 4-першапачатковы стан, 5-аналіз, 5-мапы, 5-схемы ]

Originally posted by mi_ku_apx at Як знайсці свой надзел зямлі і з'ехаць з горада? Інструкцыя - АЛГАРЫТМ з 10 пунктаў

Пачалася вясна, і прыйшоў час памарыць пра ўласнае жыллё па-за межамі буйнога гораду. Нехта марыць пра аднапакаёўку ў Прылуках ці Фаніпалі, а хтосьці шукае хату ды надзел зямлі па-за межамі мінскай колавай дарогі. Кожнаму сваё, але калі вясковыя краявіды і спакой напаўняюць вас радасцю і прагай да жыцця, то гэты артыкул для вас. Давайце паразмаўляем аб тым, як вызначыцца з месцам новага жыхарства на вёсцы, як шукаць зямлю, колькі яна каштуе, і дзе можна пабачыць абрысы сваіх патэнцыйных уладанняў.

**1. Перш за ўсё, неабходна зразумець, навошта вам маёмасць у вёсцы? Цішыня? Прырода? Лыжы? Мотаспорт? Рыбалка? Ці, можа быць, карова, каза ды куры?

Персанальна нам з жонкай патрэбна была адсутнасць суседзяў і музыка прыроды замест гукаў рухавікоў.

Звярніце ўвагу таксама на тое, што існуюць некалькі тыпаў надзелаў зямлі па мэтах карыстання. Напрыклад зямля “для будоўлі і абслугоўвання індывідуальнага жытла” (абавязкова трэба будаваць дом), зямля “асабістай прысядзібнай гаспадаркі” (трэба карыстацца ў гаспадарчых мэтах, нельга будаваць капітальныя пабудовы), а таксама “дачныя таварыствы”. Пры куплі звяртайце ўвагу на дакументы. Магчыма, у пасведчанні аб рэгістрацыі надзела будуць прапісаныя абмежаванні карыстання. Напрыклад, калі маеце жаданне набыць зямлю побач з возерам, ракой ці ручаём, хутчэй за ёсё ўбачыце ў пасведчанні “вадаахоўная зона”, што дадае крыху складанасцей карыстання (іншыя каналізацыйныя септыкі, забарону на мыцце машыны з хімікатамі і г.д). Акрамя гэтага можна патрапіць на “прыбярэжную зону”(яшчэ болей абмежаванняў чым з “вадаахоўнай зонай”) ці “зону аховы энергасеткі”. Пра ўсе абмежаванні можна пачытаць у заканадаўстве.

Наш хутар

чытаць наступныя 9 пунктаў на сайце dom-expert.by

а за дапамогу з рэдактурай вялізная падзяка azarkinm