ВАРШТАТ СЬВЯТОГА ГЕРАНІМА (original) (raw)

Апошнія запісы Сябры Архіў Профіль карыстальніка Цэтлікі To-Do List

10 Recent Entries (0 Skipped)

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў. На галоўную ўзнагароду прэтэндуюць 43 кнігі, перакладзеныя з 14 моў, сярод якіх шумерская і санскрыт, а таксама фінская і балгарская. Большасць пададзеных кніг перакладзеныя з польскай і шведскай моў.У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць 11 выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Янушкевіч” — 13 кніг, выдавец Зміцер Колас на другім месцы — 7 кніг, выдавецтва “Коска” намінавала 6 кніг, выдавецтва “Логвінаў” — 5 кніг. Выдавецтвы “Галіяфы”, “Мастацкая літаратура”, “Медысонт”, “Папуры” і “Рэгістр” прадстаўлены 2 кнігамі, “Кнігазбор” і “Звязда” — адной кнігай.Сёлета журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай...
Болей ...

Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на перакладчыцкую прэмію імя Карласа Шэрмана. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца мастацкія кнігі, перакладзеныя на беларускую мову і выдадзеныя ў папяровым ці электронным выглядзе цягам 2018 года.На галоўную ўзнагароду прэтэндуе 47 кніг, перакладзеных з 16 моў, сярод якіх ідыш і санскрыт, а таксама турэцкая і японская.
Гэта самая вялікая колькасць прэтэндэнтаў за ўсе чатыры сезоны прэміі. Сёлета журы будзе абіраць трох пераможцаў у трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.
У прэміяльным працэсе сёлета ўдзельнічаюць 12 выдавецтваў. Лідарам па колькасці намінантаў з’яўляецца выдавецтва “Логвінаў” — 16 кніг, выдавецтва “Янушкевіч” падало 7 кніг, выдавец Зміцер Колас — 7 кніг, выд... Болей...

Кнігу “Панядзелак” – пераклад з ідышу рамана выдатнага міжваеннага пісьменніка Беларусі Мойшэ Кульбака – прэзентавалі ў сталічнай Галерэі TUT.BY.Кажа перакладчык Сяргей Шупа:
– З Вільні ў 28-м годзе ён зноў вяртаецца ў Менск. Фактычна гэтае вяртанне каштавала яму жыцця. Пасля таго, як ён быў забіты ў тую чорную ноч, калі было забіта больш за 100 прадстаўнікоў творчай, палітычнай і грамадскай эліты 29-30 кастрычніка 1937 года, на дваццаць гадоў імя Кульбака было, прынамсі, у гэтай частцы свету выкраслена з усіх кніг жыцця і смерці.У міжваеннай Савецкай Беларусі мова ідыш разам з беларускай, польскай і расейскай мела статус дзяржаўнай. На ёй працавала каля трох соцень агульнаадукацыйных школ і некаторыя факультэты ВНУ.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, ... Болей...

У Цэнтральнай раённай бібліятэцы ў Наваградку была прэзентаваная Біблія на беларускай мове.
Першы поўны афіцыйны рыма-каталіцкі пераклад Новага Запавету быў падрыхтаваны Cекцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў пры Каталіцкім касцёле Беларусі.
Першая прэзентацыя Новага Запавету на беларускай мове адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску, а пасля ў шэрагу іншых гарадоў Беларусі. У Наваградак Евангелле прывёз мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
– Гэтая падзея вельмі важная, важная для горада. Тым больш, тут нарадзіўся вялікі чалавек слова Адам Міцкевіч, які казаў: «Чалавек, ты верыш, што Бог нарадзіўся ў бэтлеемскай стайні, але бяда табе, калі Ён не народзіцца ў тваім сэрцы». А нараджаеца Бог у сэрцы чалавека найперш ... Болей...

Літаратурнай прэміяй імя Карласа Шэрмана ўганаравалі Веру Бурлак за пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”.Гаворыць сёлетняя лаўрэатка Вера Бурлак:
– Для мяне вялізны гонар тое, што ў шэрагу тых 34 прэтэндэнтаў з лонг-ліста на прэмію, з тых шасці шорт-лістараў прэміі абралі маю працу. Я думаю, гэта сапраўды адчуванне не таго, што мая праца чагосьці вартая, а таго, што я цяпер далучаная да такой кагорты, да такога вартага і пачэснага шэрагу.Прэмія імя Карласа Шэрмана прысуджаецца за лепшы пераклад на беларускую мову. Сёлета ўручэнне прэміі прайшло ў Менску – у Літаратурным Музеі Максіма Багдановіча.Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск Болей...

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса».Уручэнне прэміі адбылося 25 кастрычніка, у дзень народзінаў патрона ўзнагароды - перакладчыка, праваабаронцы і літаратуразнаўцы Карласа Шэрмана.Сёлета ў кароткі спіс прэміі ўвайшлі:Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы кнігі Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса», Галіяфы, Мінск.Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы кнігі Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», Янушкевіч, Мінск.Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша», «Паляванне на ліса», «... Болей...

Журы вызначыла шэсць пазіцый кароткага спісу перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана.Сёлета ў кароткі спіс увайшлі:1. Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Мінск.2. Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі“Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Мінск.3. Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная каша”, “Паляванне на ліса”, “Пэтсан сумуе”, “Фіндус з’язджае”. “Кнігазбор”, Мінск.4. Ігар Крэбс з перакладам з нямецкай мовы. Г. А. Бюргер, Р. Э. Распэ “Прыгоды барона Мюнхгаўзэна”. “Кнігазбор”, Мінск.5. Максім Мудроў з перакладам з албанск... Болей...

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.У сёлетні лонг-ліст прэміі Шэрмана ўвайшлі:Антон Францішак Брыль з перакладам з лаціны. Гай Валерый Катул “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.Вера Бурлак з перакладам з англійскай мовы. Льюіс Кэрал “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. “Галіяфы”, Мінск.Уладзіслава Гурыновіч, Павел Донаў, Алесь Кудраўцаў з перакладам з англійскай мовы. Говард Ф. Лаўкрафт “Кліч Ктулху” (апавяданні). “Янушкевіч”, Мінск. Аляксей Знаткевіч з перакладам з англійскай мовы. Кен Кізі“Палёт над гняздом зязюлі”. “Янушкевіч”, Мінск.Надзея Кандрусевіч з перакладам з шведскай мовы. Свэн Нурдквіст “Калядная ... Болей...

Да перакладу твору на беларускую мову Л. Баршчэўскага падштурхнула сустрэча з Анджэям Вайдам.Шосты раз запар у Польшчы праходзіць акцыя нацыянальнага чытаньня. Пасьля Адама Міцкевіча, Аляксандра Фрэдры, Гэнрыка Сянкевіча і Баляслава Пруса, прыйшоў час на Станіслава Выспяньскага і ягоны твор "Вясельле".У акцыю, якая папулярызуе чытаньне мастацкай літаратуры, уключаюцца школы, бібліятэкі, дамы культуры, а таксама радыё і тэлебачаньне. Падтрымку акцыі аказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.Найбольш вядомы твор Выспяньскага распавядае пра рэальнае вясельле паэта і драматурга Люцыяна Рыдля зь Ядвігай Мікалайчыкуўнай, сялянкай з падкракаўскай вёскі Бранавіцы, і паказвае польскае грамадзтва пачатку ХХ стагодзьдзя."Вясельле" па-беларуску выйшла ў 2014 годзе. Да перакладу "Вясельля" на беларускую мову Лявона... Болей...

Каманда перакладчыкаў аб’яднала свае сілы, каб выпусьціць беларускамоўнае выданьне, прысьвечанае тэорыям і плыням літаратуры мінулага стагодзьдзя.Сто гадоў пад адной вокладкай. Каманда перакладчыкаў аб’яднала свае сілы, каб выпусьціць беларускамоўнае выданьне, цалкам прысьвечанае тэорыям і плыням літаратуры мінулага стагодзьдзя. Падтрымаць праект грашыма могуць усе неабыякавыя.Беларуская вэрсія падручніка – гэта рэзультат 10-гадовай працы. Упершыню арыгінальнае выданьне выйшла ў 2006 у Польшчы. Аўтары – Анна Бужыньска і Міхал Павел Маркоўскі – пастараліся сабраць разам зьвесткі пра шматлікія літаратурныя канцэпцыі, што зараджаліся ды існавалі ў ХХ стагодзьдзі. Кожнай з плыняў прысьвечаны асобны разьдзел. Кнігу вылучае ня толькі багацьце тэмаў, але ясны й дасту... Болей...

10 Recent Entries (0 Skipped)