Сучасная літаратурная крытыка (original) (raw)
Камоцкі Алесь
Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Жыве ў Мінску. Бібліяграфія: „Спроба ісці па расе” (1997), „Наспадзяванае” (2004), „48” (2007), „Глыбіня дажджу” (2007), супольныя праекты — „Край” (2005, фотаальбом, фота Вадзіма Грудзько). Болей...
Сасноўскі Зміцер
Ідэя прыязнасці да сваёй зямлі і культуры невытлумачальныя абсалютна. Адкуль яны? Што жывіла пачуцці нашых крэўных ўсе мінулыя стагоддзі? А што будзе жывіць пасля нас? Для мяне загадка. Я адказу не знайшоў, бо гэты раман пісаў сябе сам, часам прыходзячы да думак, якія я не падзяляю... Вельмі крытычна стаўлюся да таго, што атрымалася. Таму не крытыкуйце, бо я з усім згодны загадзя і сам магу напісаць гару незадаволенасцяў. Але ж ён ёсць і хай жыве, можа людзям прыдасца. Хачу сцвердзіць - мы, шалёна адданыя свайму роднаму, насуперак усім далдонам безродным, мы з нейкага іншага свету, ці то іншага часу... (Зміцер Сасноўскі) Болей...
Глобус Адам
Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёсць яшчэ адна рыса ў прозе Адама Глобуса, пра якую варта папярэджваць чытача, — гумар. Часам ён жорсткі і чорны, месцамі набліжаецца да лёгкай іроніі, a то і даходзіць да мяжы з бязлітасным сарказмам. Галоўнае, што “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” — кніга вясёлая і займальная. Болей...
Кніга перакладаў
Зянон
Тут сабраныя пераклады выбраных вершаў на 32 мовы сьвету. Найбольш лічэбна пададзены пераклад на польскую мову. Па-польску па свайму жаданьню перакладалі чатыры перакладчыкі: Ірэна Грынцэвіч, Адам Паморскі, Чэслаў Сэнюх, Рамуальд Мячкоўскі. Паэтэса Ірэна Грынцэвіч раней пераклала дзьве мае кнігі вершаў -- "Дарога" і "Тэрра Дэй" ( з тых перакладаў якраз зроблена выбарка для гэтага выданьня). Рэшта перакладаў на іншыя мовы вымагала немалога энтузіязму па арганізацыі працэсу. Арганізацыйную працу зрабіў вядомы знаўца моваў мастацтвазнавец Валеры Буйвал. Ён жа падрыхтаваў падрадкоўнікі і пераклаў некалькі твораў на лаціну. Спадару Валеры мая велізарная падзяка. Уся праца над гэтай кнігай, пачынаючы ад аўтара, зроблена на грамадзкай (бясплатнай) аснове. Мне такая пазыцыя блізкая і зразумелая, бо зьяўляецца звыклым рэжымам маёй творчасьці. (Прадмова, фрагмент) Болей...
Інфармацыйны бюлетэнь МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
40
Шаноўная Валянціна Іванаўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэчка часопіса «Дзеяслоў» нядаўна выйшла Вашая новая кніга «Дзікая сліва». Адкуль у кнігі такая назва? – Перш, чым нешта вытлумачваць пра назву, хачу яшчэ раз схіліцца ў падзячным кніксане перад выдаўцамі. Яны зрабілі «Дзікай сліве» шчаслівы чытацкі лёс і трошкі прыемных момантаў аўтарцы, ад якіх яна стала мо крыху менш «дзікай». Бо, калі верыць мысляру Валянціну Акудовічу, (а яму не верыць у мяне няма ніякіх прычынаў), які сказаў на прэзентацыі кнігі, што яе назва дакладна характарызуе аўтарку, то я ўся такая ж калючая, як тая палесцінская дзічка. Болей...
Лiтаратурна-мастацкі часопіс
81
У 1928 годзе ён быў узнагароджаны камандорскім крыжам ордэна “Адраджэння Польшчы”; газеты пісалі пра заслугі пана Дмахоўскага, якія ён здабыў на ніве правасуддзя, і ніхто іншы, а менавіта ён з 28 лютага па 16 сакавіка 1929 года вёў перагляд справы “Грамады ” ў тым жа Віленскім апеляцыйным судзе. 20-га ж лютага 1935 года У. Дмахоўскаму дапамагалі таксама вядомыя асобы – суддзя Ядзевіч і суддзя-дакладчык з акруговага суда Скіндар. Ядзевіч старшынстваваў на апеляцыйным разборы 1 траўня 1934 года, на якім, памятаем, Яўгена Скурко апраўдалі – значыць, Ядзевіч спрыяў паэту; ёсць усе падставы думаць, што Ядзевіч спрыяў паэту і на гэтым працэсе! Болей...
Выбраныя вершы 2002—2010. Беларусь — Нарвегія
Адамовіч Славамір
Вершы С. Адамовіча па-ранейшаму закранаюць адвечна хвалюючыя душу чалавечую пытанні кахання, волі, ладу ў грамадстве і лёсу Бацькаўшчыны. На паэтычнай ніве яны выяўляюць арыгінальнага і адметнага сваім майстэрствам аўтара. Болей...
Шаноўныя Сябры, наведнікі Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org, знайдзіце, калі ласка, хвілінку-другую на тое, каб запоўніць нашу анкету. Робім яе, каб ацаніць нашу працу і зьмест сайту. Каб задумацца над тым, у які бок ісці далей.
Вашы адказы дапамогуць акрэсьліць напрамкі разьвіцьця Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам.
Анкета абсалютна ананімная, а сабраныя такім шляхам дадзеныя будуць выкарыстоўвацца выключна для нашага унутранага аналізу.
Загадзя дзякуем за прысвечаны Вамі час.Бібліятэкары Kamunikat.org
Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы АНКЕТА Болей...
Аповесць
Пятровіч Барыс
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. Болей...