ludzi_na_baloce, posts by tag: 30-е - LiveJournal (original) (raw)

Нахабная незавуаляваная рэклама суполкі kresy_arch.

Суполка створана, каб на яе старонках збіраць архітэктурныя абъекты, спраектаваныя і пабудаваныя палякамі на тэрыторыі так званых "крэсаў усходніх" - Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, Вільнюскай вобласці Літвы і Беластоцкага ваяводства Польшчы - за перыяд існавання Другой Рэчы Паспалітай у 1919-1939 гады.
За гэтыя два дзесяцігодзі палякі паспелі пабудаваць даволі шмат і шмат чаго з гэтага пабудаванага захавалася да нашага часу ў добрым стане. Польскія будынкі складаюць даволі значную частку забудовы гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі.
Гэта шматкватэрныя жылыя дамы...

14-кватэрны дом у Маладзечна 1925 году пабудовы
[**...іншыя прыклады архітэктуры...**]
...адміністрацыйныя пабудовы...

былое Маладзечанскае староства, 1930-я
...банкаўскія адзяленні...

банк у Брэсце, 1925 год, фота darriuss
...чыгуначныя станцыі...
будынак чыгуначнай станцыі ў в.Парэчча Гродзенскай вобласці, 1920-я, фота Саныча з сайта railwayz.info
...школы...

школа ў Радашковічах, 1939 год
...касцёлы...

былы касцёл у а/г Антопаль Брэсцкай вобласці (цяпер пажарная частка), 1938-39 гады, фота з вікіпедыі
...жылая забудова кварталаў...

урадавая калонія ў Наваградку, 1920-я, фота maxim_nm
...і шмат іншых пабудоў.
У суполцы збіраюцца сучасныя і старыя фотаздымкі пабудоў, інфармацыя пра іх прызначэнне і гісторыю, архітэктурныя і горадабудаўнічыя праекты, звесткі пра архітэктараў, стылі і накірункі польскай архітэктуры.
Суполка мае архітэктурна-гістарычна-інфармацыйны характар, без палітыкі (хаця срачы ў каментах дазволены:))
Запрашаю ўсіх цікаўных да ўдзелу.