Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV–XVIII ст. Склад. А. Янушкевіч. Навук. рэд. А. Шаланда.– Мн.: Медысонт, 2014. (original) (raw)

Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, у аснову якой ляглі матэрыялы Нацыянальнай навуковай канферэнцыі “Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у ХV–ХVІІІ ст.”, што адбылася 15–16 кастрычніка 2011 г. у Горадні. Пашыранае іншымі працамі даследаванне прысвечана беларускаму магнацка-шляхецкаму роду Валовічаў і яго ўкладу ў гісторыю і культуру Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХV–ХVІІІ ст. Разглядаюцца такія праблемы, звязаныя з дзейнасцю Валовічаў, як іх палітычныя кар’еры, дыпламатычныя дасягненні, маёмасны стан, радаводы і гербы, фундатарства і мецэнацтва, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду: Астафея Багданавіча Валовіча, Грыгорыя Багданавіча Валовіча, Яраша (Гераніма) Іванавіча Валовіча і інш.

Sign up for access to the world's latest research.

checkGet notified about relevant papers

checkSave papers to use in your research

checkJoin the discussion with peers

checkTrack your impact