Скарынава згода. Святкаванне 500-годдзя першадрукара ў Беларусі ў 1986–1990 гг. (original) (raw)
2019, Францыск Скарына: новыя даследаванні
Today, early modern book printer Francysk Skaryna, is the most well-known historical figure in Belarus. His image contains features from the academic concept of the ‛national hero’, shaped by its studying and instrumentalization during the period of more than 200 years. The current heroic image is greatly impacted by the 500th anniversary of Francysk Skaryna, celebrated in Soviet Belarus from 1986–1990. It was the largest event celebrating Skaryna to ever happen. The author attempts to decode the image of the man created by researchers, writers, creative circles and Soviet officials during the celebration. Previously, the author was engaged in research of Skaryna’s image development in XIX–XX cent. This allowed for a greater focus to be placed on the changing perceptions of Skaryna’s figure that occurred in Soviet Belarusian society during Perestroika. Current research is based on a wide range of evidence from published texts, visual representations and archival documents inspired by the anniversary. The findings show the importance of Skaryna’s figure for the topics of language, historical ‛normality’, interdenominational reconciliation, social peace, European relevance and international acknowledgement of the Belarusian society on the threshold of the national independence. Першадрукар Францыск Скарына – самая вядомая гістарычная асоба ў сучаснай Беларусі. Дзвесце гадоў вывучэння і функцыяналізацыі яго постаці сфармавалі рысы, тыповыя для канцэпта «нацыянальнага героя». Адным з ключавых этапаў у тварэнні цяперашняга гераічнага вобраза Скарыны было святкаванне яго 500-годдзя ў БССР у 1986–1990 гг. Свята сталася самай масавай публічнай падзеяй, калі-небудзь арганізаванай у гонар першадрукара. Тэкст спрабуе акрэсліць сэнсы, якія інтэлектуальныя і творчыя супольнасці, а таксама ўладныя структуры ўкладалі ў фігуру Францыска Скарыны падчас юбілея. Аўтар ужо даследаваў гісторыю вобраза прешадрукара ў ХІХ–ХХ стст. Гэта дазваляла канцэнтравацца на зменах, якія адбыліся ва ўспрыняцці Скарыны пад уплывам працэсаў перабудовы ў беларускім падсавецкім грамадстве. Свята спарадзіла шырокую базу сведчанняў у публікацыях, візуальных прадуктах і архіўных дакументах, якія і выкарыстоўваліся для аналізу. Вынікі даследавання паказалі важнасць постаці Скарыны для тэмаў мовы, гістарычнай «нармальнасці», міжканфесійнага міру, грамадскай згоды, еўрапейскай уключаннасці і міжнароднага прызнання беларускай супольнасці на парозе здабыцця дзяржаўнай незалежнасці.