«Carmen de bisonte» Мікалая Гусоўскага як падвойны акт камунікацыі: працэс стварэння іміджу і трансфармацыйны дыскурс (original) (raw)

de bisonte» (1521/1523) ставіць пад сумненне само ўяўленне пра нацыянальную літаратуру. Месца нараджэння аўтара застаецца аб'ектам дыскусіі, мова творалацінская. У выніку «Песня пра зубра» сёння ўключаецца ў некалькі гісторыка-літаратурных аглядаў эпохі Рэнесансу (польскі, беларускі, літоўскі) адначасова. У артыкуле прапануецца новая інтэрпрэтацыя ў процівагу распаўсюджанным «патрыятычным» прачытанням. «Carmen de bisonte» не з'яўляецца выразам толькі адной нацыянальнай ідэнтычнасці, але ўтрымлівае ў сабе маркеры, якія свядома задуманы як нетрывалыя і могуць накладацца адзін на другі. Далейшыя тэзісы фармулюцца зыходзячы з прагматыкі тэкста, г. зн. з акалічнасцяў напісання і публікацыі. Твор быў напісаны ў Рыме як заданне ў межах дыпламатычнай місіі, калі мець на ўвазе Льва Х як адрасата і «паўднёвую» чытацкую аўдыторыю. Пасля гвалтоўнай смерці адрасата, а таксама апекуна/ кліента тэкст быў апублікаваны ў Кракаве і адрасаваны каралеве Боне Сфорца, але галоўным чынам-чытачам з Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.