Pamiežnaje (original) (raw)
***
Jan. 14th, 2023 | 06:16 pm
Было
У гміне Ленке-Шляхецке
Сустрэўся з сэнатарам з Алабамы
Глядзеў зь ім гульню Southeast Texas Panthers
За куфлям чэскага піва
Налітага ў кітайскія куфлі
Заядалі сваю міжкультурнасьць польскімі кілбасамі
Ці мексыканскімі кесадыльямі
(Ужо ня памятаю)
Наогул кепска з памяцьцю
Бо кантужаны экзыстэнцыйным ангстам
Гуманітарый
Было
Пад музыку Ўолтэра Бішапа
Мы рэзаліся ў кантру
ТВ круціла нешта пра забойства Андрэя Карлава
Я ў кватэры ў безназоўным горадзе
Ты ў інтэрнэт-кавярні
Што насупраць царквы сьв. Троіцы
У Дубаі
Потым мы размаўлялі пра вечнасьць
Альбо пра сьмерць
Што ў прынцыпе
Адно і тое ж
Толькі ідыёты доўга жывуць
І яны зазвычай з вусамі
Было
На сабачай выспе
Мы вазілі да ветэрынара ката
Егіпецкага арыентала
Бо ён сцаў нам у самую душу
І шыпеў
Бы пыласмок Гувэра
Ветэрынар толькі разьвёў рукамі
Ай ну і ладна
Жыцьцё ўсё адно
Як кажа адзін юцюбер маліна
Хоць насамрэч
Хутчэй трускаўкі
Link | Leave a comment | | Flag
проза бясконцасьці
Jan. 5th, 2023 | 03:46 pm
Дзікім зьвярыным крыкам
Простым разьмераным крокам
Гладкім паголеным тварам
Ясным празорлівым зрокам
Беглым катаржным друкам
Зменлівым вечным сусьветам
Чорнай нямытай ноччу
Дзесьці згубілася мэта
Быць між людзей чалавекам
Ці проста верыць у заўтра
Ці ведаць што лепшае прыйдзе
Праз брук зноў праб’юцца барвы
Праз вокны бясконцага горада
Празь дзьверы бясконцага горада
Праз тлум бясконцага горада
Пішацца проза бясконцасьці
Link | Leave a comment | | Flag
***
Jan. 5th, 2023 | 03:30 pm
Шчыра кажучы
Заўсёды здаецца
Што нешта ў гэтым ёсьць
Нічога
Ў гэтым
Няма
Link | Leave a comment | | Flag
Пара ўставаць
Dec. 11th, 2022 | 07:05 am
Пятая ранку. Ляжыш.
Каб нікога не разбудзіць
У гэтай краіне.
Бы валун.
Вада лашчыць, казыча, бяжыць,
Уцякае
Ў адтуліну
Ў душы
Пара ўставаць.
Link | Leave a comment | | Flag
пасажыр
Dec. 11th, 2022 | 05:29 am
Народжаны па іншы бок мяжы,
Заўсёды адчуваў жаданьне зьбегчы
Адтуль, дзе цемрашальства і крыжы,
Дзе словы боль пранізвае да вершаў,
Дзе ты ня сам сабе і сам ня свой,
Жыцьцё бы частка нечыяй праграмы,
Стабільнасьць стала чорнаю дзірой,
Твой гарызонт падзеяў - Вострай Брамай.
Але калі па волі лёсу ланцугом
Ты ўжо нібы зусім не прывязаны,
Ты выйшаў вонкі, кінуў гэты дом,
Схаваўся ў веры, што наканавана
Ісьці ў невядомасьць, не спыняць
Ажно да дзён апошніх гэтае пагоні…
За чым? А невядома. Цяжка адказаць.
Ты проста пасажыр з валізкай на пэроне.
Link | Leave a comment | | Flag
хай прабачыць манюшка
Nov. 28th, 2022 | 03:21 pm
у чытальні ля філярмоніі
за чырвоным сталом
п'ю яблычны сок
эмбіэнт у слухаўках
лепш чым скавытуха
ў польскім доме
ўчора
хай прабачыць манюшка
Link | Leave a comment | | Flag
(no subject)
Mar. 28th, 2021 | 10:10 am
Калі мы прайграем гэту вайну
і ў край прыйдзе эра вечнага сну,
памятай – хваля точыць камень,
у сэрцах ужо разгарэўся агмень.
Страхам ня сьцішыць цэлы народ,
які крэпка спаў ужо столькі год,
толькі прачнуўся. Зноў сунуць яму
Атруту, пятлю ці сродак для сну.
Не, але дзякуй, сонца ўзыйшло.
Ніхто не забудзе прабітае дно.
Ніхто не забудзе пралітую кроў.
Народ не загоніш у сьпячку ізноў.
Хай вераць яны, што зноў ноч прыйшла.
Вось толькі ня скончана гэта вайна.
Здаецца, што сіла на іхнім баку,
Але сілы няма ў літаргічнага сну.
Link | Leave a comment | | Flag
(no subject)
Mar. 17th, 2021 | 02:11 pm
_“_Глядзі пад ногі, а то на патарчаку нарвешся,” - сказаў стары металіст маладому.
З гэтага пачаўся беларускі shoegaze.
Link | Leave a comment | | Flag
***
Mar. 17th, 2021 | 01:02 pm
Плётка
пра
бізун
Link | Leave a comment | | Flag
***
Dec. 11th, 2020 | 03:11 pm
наперад да вечнасьці
бяжыць гэты шлях
праз вуліцы і завулкі
чужых гарадоў
што сталі сваімі
праз зьбег абставін
ці я проста зьбег