Чараўко В.У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў (original) (raw)

Previous Entry Flag Next Entry

Чараўко В.У. Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў

Пахаванні Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра займаюць адметнае месца ў кантэксце развіцця пахавальных помнікаў Полацка і могуць разглядацца як адзін з самых старажытных у Беларусі некропалей, спалучаючы пахавальныя помнікі розных эпох. Старажытныя пахаванні ўзніклі яшчэ да заснавання абіцелі і былі звязаны з храмам-пахавальняй полацкіх епіскапаў. Пахаванні ў гэтым храме і ў Спаса-Праабражэнскай царкве размяшчаліся ў аркасоліях і скляпах. У познім сярэдневякоўі традыцыя манументальнага культавага дойлідства была перарвана. Разам з ёй перапынілася і традыцыя пахавання ў каменных храмах.

http://adverbum.org/charauko-pahavanni-spasa