catholic_by - Profile (original) (raw)

on 11 April 2006 (#10005224)

Пішам пра каталіцкае жыцьцё у Беларусі і беларускае жыцьцё у Касьцёле

Статут суполкі

Суполка "Пра каталіцкую Беларусь" з'яўляецца пляцоўкай у жж-прасторы, якая створаная групай каталікоў. Кожны удзельнік можа інфармаваць ўсіх цікаўных пра падзеі у каталіцкім жыцьці Беларусі і важныя для Беларусі падзеі у Сусьветным Касьцёле, а таксама і абмяркоўваць гэтыя падзеі.

1. Агульная інфармацыя.
1.1 Суполка складаецца з постынгаў, якія пішуць удзельнікі суполкі, а таксама з камэнтараў да гэтых постынгаў.
1.2 Кантроль за выкананьнем правілаў суполкі здзейсьняюць мадэратары.

2. Удзельнікі.
2.1 Удзельнікам суполкі можа быць любы чалавек, які далучыўся да яе і згодны з правіламі гэтага Статуту.
2.2. Мадэратары могуць выдаляць з суполкі (забараняць рабіць постынкі і камэнтаваць постынгі іншых людзей) удзельнікаў з нікамі і юзэрпікамі, якія падаюцца мадэратарам непрыдатнымі па тым ці іншым прычынам (у першую чаргу - па рэлігійным).
2.3 Мадэратары таксама пакідаюць за сабою права адмаўляць любому удзельніку у карыстаньні суполкай без тулмачэньня прычынаў.

3. Патрабаваньні да постынгаў і камэнтараў.
3.1 Ветлівасьць.
3.2 Тут прынята зьвяртацца адзін да аднаго на "Вы", за выключэньнем тых выпадкаў, калі суразмоўцы пагадзіліся ўзаемна перайсьці на "ты".
3.3 Удзельнікі павінны паважліва ставіцца да Каталіцкага Касьцёлу, ягонага вучэньня і інстітутаў.

4. Забараняецца:

4.1 Зьняважаць і выкарыстоўваць зьняважлівыя выразы у бок Сьвятой Тройцы, Божай Маці, каталіцкіх і праваслаўных сьвятых, Каталіцкага Касьцёлу і Праваслаўнай Царквы;
4.2 Выкарыстоўваць нецэнзурную лаянку, зьняважаць апанэнта і выкарыстоўваць аргумэнты «ad personam», прыпісваць апаненту тыя ці іншыя погляды альбо думкі на падставе ўласных здагадак.
4.3 Рабіць бязсэнсоўныя, неінфарматыўныя постынгі і камэнтары (флуд);
4.4 Шматкроць паўтараць адныя і тыя ж аргумэнты;
4.5 Распальваць міжнацыянальную, міжэтнічную, міжрэлігіёзную і міжканфэсійную варожасьць;
4.6 Рэклямаваць некаталіцкія набажэнствы (аб'явы, запрашэньні і г.д) за выключэньнем экуменічных мерапрымстваў, у якіх кананічнае права Касьцёлу дазваляе удзельнічаць каталікам.
4.7 Злаўжываць жарганізмамі (у тым ліку жаргонам "падонкафф").
4.8 Сьвядома дзейнічаць насуперак рэкамэндацыяў мадэратараў ці іншым чынам сьвядома парушаць парадак у суполцы.

4. Мова суполкі.
4.1 Асноўнай мовай постынгаў суполкі з'яўляецца беларуская.
4.2 Дапаможнымі мовамі з'яўляюцца расейская (бо у Беларусі шмат хто размаўляе па-расейску), польская (бо у Беларусі шмат палякаў) і ангельская (бо у Велікабрытаніі, ЗША, Канадзе і Аўстраліі шмат беларусаў).
Постынгі у гэтых мовах дазваляюцца пры ўмове наяўнасьці беларускамоўнага загалоўку/падзагалоўку, з якога будуць зразумелыя агульныя сэнс і тэма постынгу. Камэнтары у дапаможных мовах ніяк не абмяжоўваюцца.
4.3 Постынгі і камэнтары у іншых мовах дазваляюцца пры ўмове наяўнасьці абавязковага перакладу на беларускую мову.

5. Мадэрацыя.
5.1 Мадэратары маюць роўныя правы і паўнамоцтвы.
5.2 Мадэратар пільнуе за парадкам у суполцы.
5.3 Толькі мадэратар мае права на выдаленьне постынгаў ці камэнтараў, якія парушаюць правілы суполцы. Зь іншага боку, аўтар паведамленьня заўсёды мае права выдаліць ўласны постынг ці камэнтар.
5.4 Мадэратары супольным рашэньнем маюць права ўводзіць часовыя ці сталыя дадатковыя абмежаваньні у працы суполкі, пра што паведамляюць сябрам суполкі.
5.5 Афіцыйныя паведамленьні мадаратары пішуць чырвоным колерам і/альбо суправаджаюць тэгам "moderatorial" і. У іншых выпадках мадэратар піша як звычайны удзельнік суполкі. Па гэтай прычыне немадэратары ня маюць права пісаць камэнтары ці постынгі шрыфтам чырвонага колеру (за выключэньнем загалоўкаў), а таксама выкарыстоўваць тэг "moderatorial".

6. Санкцыі і санацыі.
6.1 У залежнасьці ад цяжкасьці парушэньняў мадэратары могуць прымяніць наступныя санкцыі:
6.1.1 зрабіць заўвагу;
6.1.2 зрабіць папярэджаньне (пяць папярэджаньняў прыводзяць да бану);
6.1.3 выдаліць постынг ці камэнтар, якія парушаюць правілы;
6.1.4 забараніць пісаць постынгі і камэнтары у суполцы (бан). Гэтая санкцыя прыймаецца супольным рашэньнем мадэратараў. Час дзеяньня бану залежыць ад цяжкасьці і сістэматычнасьці парушэньняў.
6.2 Удзельнік суполкі мае права апэляваць да мадэратараў, калі лічыць, што санкцыя супраць яго была несправядлівай. Апэляцыя магчымая толькі праз прыватныя паведамленьні мадэратарам.
6.3 Цытаваньне альбо камэнтаваньне афіцыяльных паведамленьняў мадэратараў можа карацца санкцыямі.

З павагай да ўсіх удзельнікаў суполкі,
вашы любімыя мадэратары
ilnur, kurt_bielarus, paxvobis.

http://community.livejournal.com/catholic_by/134741.html

Дадатак.

Сьпіс ужываных цэтлікаў суполкі:

навіны,
літургія,
дактрына,
мастацтва,
фота,
дыскусія,
сьвяты,
пілігрымкі,
гісторыя,
сусьвет,
сьвятыя,
традыцыі,
нашы айцы,
гумар.

http://community.livejournal.com/catholic_by/205993.html

1596, ave maria, contemplata aliis tradere, ecclesia, fiat voluntas tua, missa, pax et bonum, pax vobiscum, traditio, Багародзіца, Беларусь, Бог, Божае Нараджэньне, Будслаў, Бэнэдыкт 16, Біблія, Ватыкан, Вялікдзень, Гостыя, Другі Ватыканскі Сабор, Езус, Залатая горка, Латэранскі сабор, Марыя, Наша Вера, Неба, Новы Запавет, Папа Рымскі, Серабранка, Стары Запавет, Трыдэнтскі сабор, Чырвоны касьцёл, Эвангельле, Эўхарыстыя, Ян Павел 2, абрад, айцы Касьцёла, апосталы, арган, архітэктура, багаслоўе, брэвяры, біблістыка, біяэтыка, вера, вунія, вуніяты, вуніяцтва, гiсторыя Царквы, грэка-каталікі, грэка-каталіцкая царква, гісторыя, дагматы, дактары Касьцёла, дамiнiканцы, духоўнасьць, езуіты, жыцьцё, збаўленьне, кананічнае права, капуцыны, кармеліты, карытас, касьцёл, каталікі, каталіцтва, катэдра, катэхеза, кляштары, лiтургiя, лаціна, любоў, літургіка, літургічны сьпеў, малітва, малітоўныя інтэнцыі, манаства, маральнасьць, маральная тэалогія, міжхрысціянскі дыялог, міласэрнасьць, місія, навяртаньне, не абортам, пiлiгрымкі, пакліканьне, папства, парафія, пекла, пост, рай, ружанец, рэлігія, сакраманты, санктуарыі, светскія асобы, святыя айцы, секты, споведзь, супольнасьць, сьвятарства, сьвятасьць, сьвятая Імша, сьвятая Тэрэза, сьвяты Дамінік, сьвяты Францыск, сьвятыя, сьпевы, сёстры, традыцыя, тэалогія, тэалёгія, францысканцы, харызматычныя суполкі, хор, хрост, хрысталогія, чысьцец, шлюб, эклезіялогія, экскамуніка, экуменізм, энцыклікі, эсхаталогія

история, образование, общество, политика, происшествия, религия, музыка, животные, путешествия, философия, дети, семья, лытдыбр, транспорт, архитектура, праздники, фотография, беларусь