a day before tomorrow (original) (raw)

[sticky post] Што зрабіць [Jan. 1st, 2013|12:00 am]RWD
[**Tags**|вандроўкі, я]Дзе я быў
Link Leave a comment
Чырвоная кніга [May. 5th, 2010|02:44 pm]RWD
[Tags**|спасылкі] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood impressedimpressed]Сайт, які зрабіў мой дзень сёньня: redbook.minpriroda.gov.by.
Link 8 comments|Leave a comment
праекцыі [May. 29th, 2009|12:50 am]RWD
[Tags**|crc, cx, гарадзкія гульні] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood disappointeddisappointed] [Current Music Глюкі - Бруд]Кожная суполка, якую яднае нейкая прыкмета або агульная справа, лічыць сябе выключнай ці асаблівай, нібы «кастай». Для «схватчыкаў» і да іх падобных гэтае сьцьверджаньне таксама слушнае, але…Праблема ў тым, што кожная такая суполка зьяўляецца ўсяго толькі зрэзам грамадзкай супольнасьці, у якой мы жывем. І ўсе апошнія падзеі гэта толькі пацьвярджаюць, бо няма ніякай асаблівай супольнасьці ці клюбу. Ёсьць людзі — самыя звычайныя людзі, як тыя, што жывуць навокал.Але ўсе гэтыя спрэчкі вакол гульняў даюць выдатную магчымасьць сачыць за праявамі гэтага навакольля. У якім даўно няма ніякай павагі да супернікаў або адэкватнага стаўленьня да таго, што адбываецца. Ніхто не спрабуе ставіць сябе на месцы іншых. Адзінае, што ўсіх цікавіць — доказ уласнай паўнавартасьці за кошт іншых. Прычым ня мае значэньня, якім шляхам і за які кошт. Важна тое, што ніхто не спрабуе прыняць і зразумець чужых памылак, а тым больш зразумець, што ён таксама не застрахаваны ад такіх памылак. Адзінае для чаго тыя памылкі падыходзяць — даказаць усім, які нехта ідэальны і які ён малойца, што не зрабіў гэтую памылку.Яшчэ адна хвароба такіх спрэчак — гэта пошук вінаватага, бо склалася так, што калі ёсьць памылка, дык трэба абавязкова знайсьці вінаватага замест таго, каб зразумець, чаму так адбылося і як гэтага пазьбягаць. Таму заўсёды вінаватым будзе хто заўгодна — іншыя каманды, аўтары, рэйтынгі — гэта прасьцей, чым шукаць прычыны.З гэтага ж выцякае і яшчэ адзін характэрны момант — «усе навокал вінаватыя». І нельга прыняць, што нехта можа дзейнічаць з добрымі намерамі, бо ёсьць праграма і «тут так прынята». Кожны злачынца. Чамусьці вельмі нагадвае гісторыю з выбухам і адбіткамі пальцаў. А гэта ўсяго толькі чарговая праекцыя грамадзтва на меншую суполку.Таму і выходзіць, што супольнасьцямі кіруюць прынцыпы, якія добра замацаваліся і ў грамадзтве — злосьць, перамогі любым шляхам, прэзумпцыя вінаватасьці. Бо _тут так прынята_…Тут няма месца ідэалізму, тут кожны сам за сябе і гаворыць на сваёй мове. І такія звычаі нельга выправіць, іх можна толькі зьнішчыць. Да рэшты… Каб пачаць усё з нуля.
Link 4 comments|Leave a comment
5 гадоў fromby.net [Aug. 18th, 2008|11:11 am]RWD
[Tags**|Тузін Гітоў] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood working] [Current Music Neuro Dubel - Скрыпка дрыгвы]А чаго асабіста вам не хапае на слушным музычным партале «Тузін Гітоў»?
Link 6 comments|Leave a comment
11 [Jun. 5th, 2008|12:42 pm]RWD
[Tags**|Дэтройт, фота] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood happyhappy] [Current Music Brainstorm - A Day Before Tomorrow]Stanley Cup champions© REUTERS/Shaun Best
Link 5 comments|Leave a comment
ICQ vs Jabber [Nov. 29th, 2007|10:23 pm]RWD
[Tags**|icq, miranda] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood lethargiclethargic] [Current Music Coma - Zaprzepaszczone siły wielkiej armii świętych znaków]Магчыма, некаторыя заўважылі, што частка кантактаў у вашым сьпісе ў ICQ (у першую чаргу тычыцца Міранды, але ў іншых кліентах таксама такое магчыма) перасталі зьяўляцца анляйн. Прычынай гэтаму стала, актываваная ў гэтых карыстальнікаў опцыя «іншыя карыстальнікі мусяць атрымаць мой дазвол на дадаваньне мяне ў іхнія сьпісы кантактаў». Каб ізноў мець магчымасьць бачыць гэтых карыстальнікаў анляйн, вам трэба даслаць ім запыт на аўтарызацыю (у Мірандзе трэба правай кнопкай мышкі выклікаць мэню карыстальніка і выбраць пункт «Request authorization»), а гэты карыстальнік павінен вам пацьвердзіць запыт.Таксама зьвяртаю вашую ўвагу, што вы можаце карыстацца сыстэмай абмену імгненнымі паведамленьнямі праз пратакол Jabber ад LiveJournal (ці проста LJ-Talk). А тое нешта ня шмат вас там…
Link 3 comments|Leave a comment
we've come a long way [Nov. 11th, 2007|10:47 pm]RWD
[Tags**|музыка, я] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood excitedexcited] [Current Music Dolores O'Riordan - When We Were Young]Нешта думаецца мне, што мне яшчэ доўга не захочацца ні на які канцэрт, таму што тое, я пабачыў учора ў Маскве дагэтуль падаецца нечым нерэальным. Калі зь першых жа нотаў першага ж трэку ловіш такі экстаз, што не адпускае яшчэ доўга па канцэрце. І тое, што ты чуў у канцы 90-х, у гэты самы момант in your head, in your head, за гэта было не шкада аддаць шмат. Гэты вечар быў ня проста канцэртам Далорэс О'Рыярдан, гэта фактычна быў і канцэрт The Cranberries. Гэты вечар нельга не запомніць. It's been a long day…
Link 3 comments|Leave a comment
«Басовішча». Васямнаццатае і апошняе? [Jul. 24th, 2007|12:57 am]RWD
[Tags**|Басовішча, я] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood okayкрытычны] [Current Music Rasta - I Wish]«Басовішча» першы раз было трохдзённым і ў гэты раз атрымалася ня вельмі падобным на папярэднія мае чатыры. У гэты раз амаль не было новых знаёмстваў, большасьць людзей былі якраз знаёмымі ці то з ЖЖ, ці то зь мінулых «Басовішчаў». А яшчэ хіба толькі на «Басовішчы» можа колькі дзён хадзіць, глядзець на чалавека, думаць, што гэта ён, але не падыйсьці і не пазнаёміцца, а потым высьветляецца, што ў гэтага чалавека наконт цябе былі тыя ж самыя думкі. Акрамя таго, цяпер на «Басовішчы» стала вельмі шмат ЖЖ-юзэраў, калі раней амаль усе карыстальнікі былі ў тваёй сябрастужцы, дык цяпер многіх проста пазнаеш і ведаеш, што сустракаў іх недзе ў ЖЖ, нават ведаеш іх нікі, але дакладна можна быць упэўненым, што яны цябе не пазнаюць, калі ты падыйдзеш пазнаёміцца.А калі пра сам фэст, дык робіцца ён усё больш панкаўскім, бо панкам жа нічога ня трэба, толькі напіцца, пакаўбасіцца пад гучны музон ды ў брудзе паваляцца. Для простага ж наведніка на «Басовішчы» няма нічога. І з новага ў гэты раз быў у гэты раз толькі трывалы такі плот вакол намётавага гарадку, які можна было назваць «Вольная Беларусь за кратамі». Культуры ж у слухачоў, як не было, так і няма, бо як інакш можна назваць, напрыклад, крыкі «Farben Lehre, Farben Lehre...», калі на сцэну ўжо выйшаў Neuro Dubel. Ці поўнае ігнараваньне выступу найлепшага, на маю думку, гурта гэтага і ўсіх мінулых «Басовішчаў» — Rasta. І яшчэ два гурты, што мне спадабаліся — Тінь Сонця ды Tav.Mauzer. І, канечне ж, гурт, што быў па-за канкурэнцыяй па незвычайнайсьці і нечаканасьці — ZERO-85.І вельмі характэрна, што лепшымі гуртамі па якасьці на фэстывалі беларускай музыкі робяцца ангельскамоўны і ўкраінскамоўны гурты.
Link 10 comments|Leave a comment
Бомба мае ўзарвацца [Jun. 26th, 2007|10:39 pm]RWD
[Tags**|вершы, музыка, пераклады, цытаты] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood thoughtfulthoughtful] [Current Music Новае Неба - Падводнае гета]Сёньня прыйшоў ARCHE, а там надрукавалі вершы ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі Віславы Шымборскай. І вось ёсьць сярод іх адзін адметны, які мае назву «Тэрарыст, ён назірае»**( Чым жа адметны гэты вершCollapse )**
Link 6 comments|Leave a comment
Радасьць [Jan. 11th, 2007|12:39 pm]RWD
[Tags**|Басовішча, Тузін Гітоў, музыка, я] [Current Location** Miensk, Belarus] [Current Mood satisfiedsatisfied] [Current Music Tav.Mauzer - Овэрдоз]Пасьля таго, як я паслухаў вось гэта:Tav.Mauzer. РадасьцьЯ цяпер цалкам задаволены, што быў у журы таго самага Басовішча.
Link 17 comments|Leave a comment