Рыбчонак С. Браты Гайцэвічы: нарыс да гісторыі эліты ВКЛ у сярэдзіне XV ст. // Герольд Litherland. Горадня-Менск. 2022. – №23. – С. 4-15. (original) (raw)
Related papers
Unus pro omnibus, 2014
Выданне ўяўляе сабой калектыўную манаграфію, у аснову якой ляглі матэрыялы Нацыянальнай навуковай канферэнцыі “Род Валовічаў у гісторыі і культуры ВКЛ у ХV–ХVІІІ ст.”, што адбылася 15–16 кастрычніка 2011 г. у Горадні. Пашыранае іншымі працамі даследаванне прысвечана беларускаму магнацка-шляхецкаму роду Валовічаў і яго ўкладу ў гісторыю і культуру Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў ХV–ХVІІІ ст. Разглядаюцца такія праблемы, звязаныя з дзейнасцю Валовічаў, як іх палітычныя кар’еры, дыпламатычныя дасягненні, маёмасны стан, радаводы і гербы, фундатарства і мецэнацтва, а таксама даюцца грунтоўныя жыццяапісанні славутых прадстаўнікоў роду: Астафея Багданавіча Валовіча, Грыгорыя Багданавіча Валовіча, Яраша (Гераніма) Іванавіча Валовіча і інш.
Род Іллінічаў у ВКЛ, 2015
Калектыўная манаграфія прысвечана гісторыі старажытнага беларускага шляхецкага роду Іллінічаў, прадстаўнікі якога на працягу ХV–ХVІ стст. уваходзілі ў склад паноў-рады вялікага князя літоўскага, аказвалі ўплыў на ўнутраную і знешнюю палітыку Вялікага Княства Літоўскага, пакінулі значны след у беларускай культуры. Іллінічы з’яўляліся будаўнікамі і першымі ўладальнікамі Мірскага замка, атрымаўшы тытул графа на Міры. Разглядаюцца такія аспекты як генеалогія, геральдыка, маёмасны стан роду Іллінічаў, а таксама даюцца грунтоўныя жыццеапісанні яго славутых прадстаўнікоў. Для гісторыкаў і шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Бацькаўшчыны, а таксама праблемамі беларускай генеалогіі, геральдыкі і сфрагістыкі.
У цяперашні час тэрмін "мяжа" вызначаецца як лінія, што падзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў, дзвюх адміністрацыйных адзінак, двух фізічных феноменаў або груп людзей пэўнага рэгіёна. Часам яна пазначаецца на тэрыторыі шырокай фартыфікацыйнай паласой, шэрагам ахоўных пунктаў або пагранічных пастоў. Бывае, што геаграфічныя аб'екты цалкам або часткова адпавядаюць мяжы 1 . Даследаваная гісторыкам Даніэлем Паўэрам праблема лексікі і класіфікацыі сярэднявечных межаў паказвае, што ім уласцівы культурныя, палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя рысы 2 . Вылучаюцца розныя тыпы межаў. Па словах Даніэля Нордмана 3 , тэрыторыі могуць падзяляць ваенныя арганізацыі (маркі), масівы неабжытых земляў, прыродна-геаграфічныя вехі -горы, моры, балоты 4 , а таксама структуры больш складаных сацыяльных
Як кажуць разумныя людзі, справа не ў грашах, а ў іх колькасці. Грошы тым ці іншым чынам прысутнічаюць у самых разнастайных гістарычных крыніцах. Але як і чаму яны згадваюцца ў тастаментах ці духоўных завяшчаннях людзей перад смерцю? У гэтым сэнсе дадзены артыкул можна лічыць спробай больш уважлівага погляду на тастаменты як крыніцы па гісторыі грашовага абарачэння ў Беларусі. Найперш звернемся да тастамента Астафея Багданавіча Валовіча, «пана віленскага» (г.зн. кашталяна віленскага) і канцлера вялікага ВКЛ, які датаваны 1 снежня 1587 г. і напісаны ў Мілейчыцах. Адразу трэба адзначыць, што Астафей Валовіч быў даволі багатым магнатам. Ён склаў тастамент незадоўга да сваёй смерці, бо памёр, як удакладніў Герман Брэгер, пасля 13 і да 27 снежня 1587 г. па дарозе на каранацыйны сойм у Кракаве 1. Паглядзім падрабязней, колькі грошай ён і каму перад смерцю запісаў. Канцлер ВКЛ Астафей Валовіч моцна апекаваўся сваім Сідранскім маёнткам, які ўважаў, падобна, за сваю галоўную рэзідэнцыю. Таму наконт пахавання свайго цела пастанавіў так: «…абы было поховано у выименю моем Сидренском в костеле, склепе мурованом под костелом без всяког(о) кошту...» 2. Тут мелася на ўвазе непатрэбнае, на думку канцлера, пампезнае ўпрыгожанне труны, убранне коней у жалобным катафалку 1 Брэгер Г. Гальшанскі маёнтак Астафея Багданавіча Валовіча: зямля і людзі. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV-XVIII стст. Склад. А. Янушкевіч. Навук. рэд. А. Шаланда. Мн.: Медысонт, 2014. С. 272-273. 2 Бабкова В. «Копея с копеи»: тастамент Астафея Багданавіча Валовіча з актавай кнігі Гарадзенскага земскага суда за 1592-1593 гг. // Unus pro omnibus. С. 392.