litradio_by (original) (raw)

Абменьнік

вкршы і пераклады

Хадановіч Андрэй

Дзьмітры Дзьмітрыеў (гукарэжысэр аўдыёкнігі): У аўдыёальбом "Абменьнік" увайшлі трыццаць пяць твораў, якія начытаў Андрэй Хадановіч. Выдатныя вершы шасьці аўтараў: самога спадара Хадановіча, а таксама яго пераклады зь пяці іншых моваў. На мой погляд, кожны аўтар розны, але ўсе яны прасякнуты менавіта гэтай шчырасьцю, якую я адчуваю ў кожную сэкунду праслухоўваньня. Вельмі падабаюцца паэты Марыс Карэм, які кранае мяне сваёй бязьмежнай адзінотай, эмацыйнай складовай, і, напрыклад, Альвідас Шляпікас, які вельмі брутальны і ў той жа час вельмі кранальны паэт. Болей...

Выбраныя творы ў двух тамах

Неруш: Раман. Апавяданні

Казько Віктар

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. Болей...

Славянская міфалогія

Аўтарскі курс лекцый для студэнтаў-філолагаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія”, “Славянская філалогія”

Шамякіна Таццяна

“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі міфалагічнымі паняццямі і імёнамі, развіццём міфалогіі як навукі, яе значэннем у сучаснай гуманітарнай сістэме ведаў, увесці нацыянальную (рэгіянальную) міфалогію ў кантэкст сусветнай, прадставіць цэласную карціну духоўнага жыцця нашых продкаў. Болей...

Беларуская літаратура

Білеты ў пытаннях i адказах 11 клас

Верціхоўская M. I.

Кніга ўяўляе сабой адзін з варыянтаў адказаў на пытанні білетаў выпускнога экзамену па беларускай літаратуры за курс сярэдняй школы. Канцэпцыя літаратурнай адукацыі патрабуе, каб аналіз мастацкага твора здзяйсняўся назіраннем i ўсведамленнем тых мастацкіх прыёмаў, якімі твор напісаны. Аўтар ставіў сваёй мэтай рэалізаваць асноўныя патрабаванні школьнай праграмы i канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Болей...

Свіранскія крэскі

Содаль Уладзімір

У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушлянскі кут» i «Жупранская старонка», ствараючы своеасаблівую трылогію пра Францішка Багушэвіча. Шырокаму колу чытачоў. Болей...

Замак месячнага сяйва

Вершы

Рублеўская Людміла

Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні дзень. Болей...

Кніганоша

інфармацыйны бюлетэнь

9

Тых, хто завітаў на філфак БДУ 2 чэрвеня, чакала нямала цікавага: прэзентацыя дзіцячага зборніка «Дыктатар», іранічныя прамовы і спевы Віктара Шалкевіча, музычныя эксперыменты Філа Чмыра і, вядома ж, добрая порцыя якаснай паэзіі. Як шведскай, так і беларускай. «Паэты – незвычайная катэгорыя людзей, яны ўпрыгожваюць жыццё сярэднестатыстычнага чалавека ад нараджэння да скону. Гэта людзі са словам у руцэ», – паўурачыста-паўіранічна прадставіў вядоўца Віктар Шалкевіч удзельнікаў беларуска-шведскіх чытанняў. «А якая карысць ад сённяшняй імпрэзы – дазнаецеся гадоў праз 20», – таямніча дадаў ён і даў слова Стэфану Эрыксану. Дыпламат сарваў апладысменты пасля сказа: «Спадзяюся, што прыспее час, калі ўсе сувязі паміж нашымі краінамі будуць такімі ж, як літаратурныя»... Болей...

Сёньня Kamunikat.org будзе таксама інфармаваць пра падзеі ў Менску, дзе ўчора АМАП жорстка разагнаў мірны мітынг, у якім удзельнічала паводле розных ацэнак ад 20 да 40 тысячаў людзей.
Сотні затрыманых пасля акцыі на плошчы
20-12-2010

Радыё Рацыя
Віталь Рымашэўскі арыштаваны. Палітыка схапілі супрацоўнікі міліцыі пасля таго, як ён выйшаў са шпіталю, куды быў змешчаны пасля атрыманых пашкоджанняў. Уладзіміра Някляева забралі проста са шпіталю.

Тым часам у турме на Акрэсціна працягваюць збіваць затрыманых удзельнікаў акцыі.Па словах актывісткі Валерыі Чарнаморцавай схопленыя паспелі патэлефанаваць з турмы і распавесці прозвішчы некаторых прысутных:- Мне тэлефанаваў Сяржук Аненкоў, іх завезлі на Акрэсціна. Я запісала тут прозвішчаў 10-15 – Сяржук Аненкоў, Сяржук Сай, В... Болей...

Жыццё з літаратурай

навіны беларускай літаратуры, кантэкст, гутаркі, партрэты, міжнародныя сувязі, пляны

18.03.2010

У перадачы: у “залатой серыі” “Беларускага кнігазбора” выйшаў том выбранага Генадзя Бураўкіна; Беларускі ПЭН-цэнтр абвесціў аб пачатку творчага конкурсу для маладых літаратараў імя Ларысы Геніюш; а таксама рэцэнзію на кнігу Віктара Сазонава “Занатоўкі кантрабандыста”. Болей...

Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах

Хрэстаматыя

Бачышча Ю., укладальнік

Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i іншыя дакументы i матэрыялы, якія яскрава паказваюць падзеі беларускага мінулага i сучаснасці. Пяць раздзелаў хрэстаматыі дазваляюць прасачыць асноўныя этапы і асаблівасці беларускай гісторыі, раскрываюць шлях беларускай нацыі ў ХХ ст. Укладальнік імкнуўся паказаць раней малавядомыя старонкі жыцця беларусаў. Дакументы i матэрыялы паказваюць гістарычныя падзеі з розных поглядаў, а праблемныя пытанні ў канцы раздзелаў дапамогуць крытычна iх асэнсаваць. Адрасуецца студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў, настаўнікам i выкладчыкам, усiм, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй беларускага народа. Болей...